?

Log in

No account? Create an account

Паўночная Еўропа і Беларусь

Recent Entries

Паўночная Еўропа і Беларусь

View

Navigation

November 15th, 2010

(no subject)

Share
Гарсавет



 

Сустрэча са Славамірам Адамовічам

10.11.2010


Славамір Адамовіч
 

17 лістапада, а 18 гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) адбудзецца творчая сустрэча зь пісьменьнікам Славамірам Адамовічам. Будуць чытаньні вершаў, цікавыя аповеды, адказы на пытаньні. Запрашаем!

Славамір Адамовіч — беларускі пісьменьнік, аўтар паэтычных зборнікаў “Кальварыйскія клёны”, “Зямля Ханаан”, “Плавільшчыкі расы”, дакумэнтальнай кнігі “Турэмны дзёньнік” ды інш. За верш “Убей презідента” быў асуджаны, правёў 10 месяцаў у турме. У 2002 годзе эміграваў у Нарвэгію, дзе атрымаў статус “гуманітарнага ўцекача”. У 2009 годзе вярнуўся на радзіму.


March 14th, 2010

Можа хто падкажа курсы нарвежскай мовы ў Менску? Чула пра Беларускую Вышэйшую школу, у якой выкладалі нарвежскую+ангельскую, але расшукаць кантактаў не ўдалося.

На вас, прасунутых, апошняя надзея) А то я ўжо носам павіс ажно

February 2nd, 2010

29 студзеня 2010 г. фінляндскі міністр замежных спраў прэзентаваў новую дактрыну што да інтарэсаў краіны ў Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі і на Паўднёвым Каўказе. Гэтая паўночная краіна спрабуе займець голас у Радзе Бяспекі ААН у 2013-2014 гг. Дзеля гэтага яна імкнецца заняць важкія пазіцыі ў развязанні мясцовых канфліктаў у гэтых рэгіёнах.

У апублікаваным дакуменце Беларусь не абдзелена ўвагай. Сярод асноўных палажэнняў дактрыны, датычных нашай краіны, можна вылучыць наступнае:
- Фінляндыя лічыць важным для Еўрасаюза дасягнуць падпісання пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве з нашай краінай. Такая дамоўленасць была амаль ратыфікаваная нашай краінай у 1990-ых гг., але палітычны канфлікт спыніў перамовы і надоўга адкінуў Беларусь ад гэтай формы ўзаемных дачыненняў з ЕС. Такія дамоўленасці даўно ўжо маюць амаль усе дзяржавы разгляданых рэгіёнаў (мабыць, акрамя толькі Туркменістана і Таджыкістана);
- Пытанне стварэння адзінай зоны вольнага гандлю для ўсіх сяброў Усходняга партнёрства адкладваецца да часу ўваходу гэтых краін у Сусветную гандлёвую арганізацыю, прычым у дакуменце зазначана, што ўтвораны Беларуссю з Расіяй Мытны саюз можа запаволіць гэты працэс з прычыны істотнай розніцы паміж эканомікамі краін-чальцоў.
- Фінляндыя вітае абмеркаванне дадатковых візавых палёгкаў для краін нашага рэгіёну, прытым звязвае іх магчымасць з узроўнем бяспекі і крымінальнасці краін, а таксама эміграцыйнай сітуацыяй. Зважаючы на наш саюз з Расіяй і адкрытую ўсходнюю мяжу, можна сказаць, што ў гэтым кірунку наўрад можна чакаць якіх-небудзь істотных змен.
- Фінляндыя вітае вяртанне Беларусі ў склад Рады Еўропы, выстаўляючы адзінае патрабаванне для пачатку працэсу навяртання нашага краю ў еўрапейскую "веру" - мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання.
- Фінляндыя збіраецца ў гэтым годзе заснаваць у Мінску пасольства. Цяпер дзеля атрымання іх візы не прыйдзецца ехаць у Кіеў, Вільню ці Маскву. Гэтая апошняя навіна, датычная нашай краіны, можа, не самая глабальная з усіх, але ўжо дакладна самая блізкая і цікавая. Відаць, колькасць беларусаў, якія жывуць і працуюць у Фінляндыі, дасягнула эканамічна выгаднага ўзроўню :)

Як зазначыў міністр, “Мінск знаходзіцца толькі за 800 кіламетраў ад Хельсінкі. У нашых дачыненняў вялікі эканамічны патэнцыял, і мы робім усё, каб рэалізаваць яго”. Зрэшты, Фінляндыя не адмаўляецца ад рыторыкі падтрымкі правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Міністр зазначыў, што дачыненні з краінамі разгляданых рэгіёнаў, магчыма, не заўсёды будуць беспраблемнымі. “Правы чалавека з'яўляюцца цэнтрам нашай замежнай палітыкі, і мы можам сваім прыкладам паўплываць на сітуацыю ў гэтых краінах,” - сказаў міністр.

“Беларусь крок за крокам павольна ішла да мэты, хаця, варта прызнаць, што яшчэ не ўсё так добра ў пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і законнасці. Але, кірунак краіна ўзяла слушны,” - сказаў ён.

З (неафіцыйным) англійскім перакладам дактрыны можна пазнаёміцца тут.

Больш аб тэме:
Finland deepens relations...: прэс-рэліз фінляндскага міністэрства
Лёд тронулся via abbra

January 24th, 2010

Прывітанне, супольнікі ;)
Хоць гэта, можа, і не датычыць непасрэдна Беларусі, але ўсё ж змяшчу гэта тут.
Рэсурс Consider Denmark змясціў у сябе некалькі дзесяткаў відэаролікаў, прысвечаных розным аспектам жыцця Даніі. Між іншага, ён дазваляе сцягнуць да сябе гатовы DVD-дыск з патрэбнымі вам ролікамі. Ёсць сярод версій агучкі і руская. Таму хочацца падзяліцца цікавым матэрыялам з вамі (спадзяюся, усе разумеюць рускую? :))

Фільм можна ўзяць тут: http://thepiratebay.org/torrent/5304384/ConsiderDenmark_RU

Пад катам крыху карцінак з відэа:Read more...Collapse )

January 10th, 2010


У выдавецтве Arche асобнай кніжкай выйшла доктарская дысертацыя знанага беларуска-шведскага гісторыка Андрэя Катлярчука. У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя украінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням. Багата ілюстраваная кніга пабачыла свет пра падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі.
Больш інфармацыі тут: http://arche.by/by/1/70/1286/

December 11th, 2009

У сераду 16 снежня а 11-ай гадзіне паводле менскага часу на сайце svaboda.org адбудзецца онлайн-канферэнцыя з амбасадарам Шведскага каралеўства Стэфанам Эрыксанам.

Пытанне спадару амбасадару можна задаць тут. Спадар Эрыксан прасіўся не пытацца пра адвечнае і старое, таму ўсцешце пана арыгінальнымі тэмамі ;)

UPD: Тым часам свежае інтэрв'ю для TUT.BY ужо гатовае.
Прывітанне, камрады! Спяшаюся падзяліцца з вамі відэа з шведскай імпрэзы, зладжанай мінскім Шведскім цэнтрам у гонар св. Люсіі.

Нумар раз:


І нумар два:


"Ціхая ноч"... Цяпер застаецца толькі чакаць Калядаў ;)

November 24th, 2009


Білеты прадаюцца ў касах мінскай філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача.
Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (аддзел рэалізацыі білетаў); 331 36 91; 331 16 17, 284 47 09 (каса з 9.00 да 21.00).
Заказ білетаў у інтэрнеце: сайт філармоніі
Кошт квіткоў: 15-25 тыс.

Пра Гамсуна можна пачытаць тут (па-руску) ці тут (па-англійску). Жыў, пісаў, цярпеў, спачуваў нацыстам...
Powered by LiveJournal.com